Фото: unsplash.com
У Барысаве двое хлопцаў ударылі вожыка і знялі гэта на відэа. Іх адшукалі і знялі “пакаяльнае відэа”.
Відэа са здзекам з жывёлы з’явілася ў інтэрнэце. У роліку двое хлопцаў штурхнулі нагой вожыка, знялі гэта на відэа, а потым яшчэ раз падышлі да яго з камерай, каб зняць бездапаможнае цела.
Міліцыя ўстанавіла асобы маладых людзей, паведамляе блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал. Гэта жыхары Барысава 18 і 19 гадоў. З адным з іх запісалі “пакаяльнае відэа”.
Праводзіцца праверка. Дзеянням хлопцаў будзе дадзеная прававая ацэнка.