Італьянскі сад Мірскага замка адкрыюць у верасні

У верасні плануецца адкрыццё Італьянскага сада ў Мірскім замку. Ён быў адноўлены ў рамках новага этапу рэстаўрацыі замкавага комплексу, які пачаўся ў 2024 годзе.

Як паведамілі ў Міністэрстве культуры, сад аднаўляецца ў першапачатковым выглядзе сярэдзіны XVIII стагоддзя.

Ужо адноўленая тэрыторыя плошчай 5,7 гектара. Для гасцей уладкаваныя кветкавы партэр, цяністая ліпавая альтанка, «дзярновая лаўка» і «аптэчны сад».

“Акрамя рэканструкцыі Італьянскага сада, праект уключае ў сябе стварэнне фантана на сажалцы, дэкаратыўнага вадаспада, каменных дарожак, цэнтральнай брукаванай алеі насупраць моста, які вядзе ад Паўночнага корпуса замка, альтанак, невялікіх архітэктурных форм, паркоўкі і асвятлення”, — дадалі ў міністэрстве.

Трэці этап рэстаўрацыі ўключае ў сябе аднаўленне англійскага ландшафтнага парку. Пачатак работ запланаваны на 2027 год.

Фота: Міністэрства культуры
Фота: Міністэрства культуры
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!