Супрацоўнікі ДАІ стралялі па аўтамабілі пад Маладзечнам

Прэс-служба МУС паведаміла пра чарговае ўжыванне табельнай зброі супрацоўнікамі ДАІ.

Інспектары паспрабавалі спыніць Volkswagen каля вёскі Валодзькі Маладзечанскага раёна. Кіроўца праігнараваў сігналы і працягнуў рух. Пачаўся пераслед.

На патрабаванні спыніцца кіроўца не рэагаваў. Інспектары прынялі рашэнне страляць. У выніку аўтамабіль спынілі. За рулём быў 48-гадовы мясцовы жыхар. Раней ён быў пазбаўлены права кіравання паводле медыцынскіх паказанняў. Гэтым разам мужчына знаходзіўся ў стане ап’янення. У яго выяўлена 1,4 праміле алкаголю ў паветры, якое выдыхаецца.

Мужчыну змясцілі ў ІЧУ, аўтамабіль змешчаны на ахоўваемую стаянку.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!