Памерла беларуская паэтка Раіса Баравікова

У ноч з 25 на 26 траўня памерла паэтка Раіса Баравікова.

Ёй было 79 гадоў. Раіса Баравікова нарадзілася ў 1947 годзе ў Бярозаўскім раёне на Берасцейшчыне. Скончыла Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве.

Яна працавала на «Беларусьфільме», у газетах «Літаратура і мастацтва» і «Чырвоная змена», у часопісе «Алеся». З 2002 да 2011 года была галоўнай рэдактаркай часопіса «Маладосць».

У літаратуру Раіса Баравікова прыйшла ў1960 годзе. Аўтарка шматлікіх зборнікаў паэзіі, у тым ліку «Рамонкавы бераг», «Слухаю сэрца», «Люстэрка для самотнай», а таксама драматычнай паэмы «Барбара Радзівіл». Яе творчасць вызначаецца тонкай лірычнасцю, эмацыянальнасцю і глыбінёй роздуму пра каханне, час і лёс жанчыны. Перакладала з рускай, украінскай і польскай моў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!