Старонку «Нашай Нівы» ў Threads прызналі «экстрэмісцкай»

Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага ў яго ўключылі старонку ў Threads «Наша Ніва | Nashaniva.cоm». Адпаведнае рашэнне прыняў суд Мінскага раёна Мінскай вобласці 21 студзеня 2026 года.

Таксама ў спіс трапілі:

  • старонкі ў Instagram «Беларусы ў Ізраілі» і «Nota Pratэstu»;
  • старонка ў Threads «Дзе Навіны?»
  • старонкі ў TikTok «belarustv BY. ЕўраБеларус | Навіны», «Андрусь Белавешкін»
  • Telegram-канал «Nota Pratэstu».

Нагадаем, беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!