Станцыю метро «Плошча Леніна» закрылі з-за прадмета, падобнага на акумулятар

(абноўлена) Станцыя метро «Плошча Леніна» ў Мінску закрытая з-за безгаспадарнага прадмета.

Прадмет, падобны на знешні акумулятар, выявілі супрацоўнікі метрапалітэна і выклікалі міліцыю.

Для бяспекі пасажыраў быў усталяваны ахоўны купал.

На месцы працуе следча-аператыўная група і сапёры. Устанаўліваецца, хто і з якой мэтай пакінуў прадмет, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Падазроны прадмет абследаваны і канфіскаваны, ён не ўяўляе небяспекі. Рух адноўлены. Праверка працягваецца.