Фото: facebook.com/teztourby
Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных Беларусі пачаў пазапланавую праверку тураператара Tez Tour з-за «інцыдэнту ў сферы інфармацыйнай бяспекі».
Нагадаем, 15 верасня быў узламаны сайт Tez Tour. Адказнасць за атаку ўзяла на сябе хакерская групоўка Datasuckers. Хакеры заявілі пра знішчэнне больш як 45 млн запісаў браніраванняў, 252 млн запісаў транзакцый. Тураператар пацвердзіў факт атакі.
Цэнтр абароны персанальных даных збіраецца надаць асаблівую ўвагу інфармацыі пра ўцечку персанальных даных.