Фото: t.me/trkgrodno
У Воранаўскім раёне мужчына загінуў падчас уборкі бульбы, паведамляе ТРК «Гродна». Трагедыя адбылася недалёка ад аграгарадка Беняконі.
Мужчына прыехаў да знаёмых дапамагчы з уборкай бульбы камбайнам. Падчас выгрузкі клубняў у трактарны прычэп бункер камбайна не адкрыўся. Мужчына паспрабаваў справіцца ўручную, пацягнуўшы за рычаг. У гэты момант яго адзенне зачапілася за шасцярні, якія круціліся.
Ён атрымаў цяжкія траўмы, якія аказаліся не сумяшчальнымі з жыццём.