Спіс палітвязняў і стыкеры «чык-чырык» прызнаныя «экстрэмісцкімі»

Міністэрства інфармацыі абнавіла пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў». У яго ўключылі стыкер-пак «чык-чырык» у Telegram і сайт праваабарончага цэнтра «Вясна» са спісам палітвязняў.

«Экстрэмісцкімі матэрыяламі» таксама прызнаныя тэлеграм-каналы «Беларускi ПЭН», «NSDAP», «Вайна з Ардой. Сяргей Аўслэндар».

Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!