Лукашэнка падпісаў законы аб ратыфікацыі пагадненняў з ААЭ, Манголіяй і Нігерыяй

Аляксандр Лукашэнка 23 снежня падпісаў некалькі законаў, накіраваных на развіццё гандлёва-эканамічных адносін з шэрагам краін, паведамляе яго прэс-служба.

Падпісаныя законы аб ратыфікацыі пагаднення паміж ЕАЭС і ААЭ аб эканамічным партнёрстве, а таксама аб ратыфікацыі часовага гандлёвага пагаднення паміж ЕАЭС і Манголіяй.

Таксама ратыфікаваны мемарандум аб узаемаразуменні паміж урадамі Беларусі і Нігерыі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах. Дакумент замацоўвае асноўныя прынцыпы і формы такога супрацоўніцтва, парадак аказання ўзаемнай дапамогі і ўзаемадзеяння мытных органаў па спыненні і расследаванні мытных правапарушэнняў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!