Фото: СК
Следчы камітэт абвясціў пра пачатак яшчэ адной спецыяльнай вытворчасці. Яна распачатая ў дачыненні да Вячаслава Русіна.
Яму інкрымінуецца арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»).
Яго запрашаюць з’явіцца ва ўпраўленне СК па Мінску.
Сёння камітэт таксама абвясціў пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да былой палітзняволенай Ганны Вішняк.