Фото: Bakhrom Tursunov, unsplash.com
ЦВК Казахстана апублікаваў папярэднія вынікі першых выбараў у Курултай. Так называецца новы аднапалатны парламент краіны, прадугледжаны новай Канстытуцыяй.
У Курултай прайшлі пяць партый: “Адилет” (71,17% галасоў), “Ауыл” (6,26%), Respublicа (5,56%), «Акжол» – 5,21% і ОСДП (5,11%).
Яўка склала 74,08%.
Курултай абіраецца выключна па партыйных спісах. У парламенце 145 месцаў.
“Адилет” — казахстанская цэнтрысцкая палітычная партыя, заснаваная 7 мая 2026 года, якая падтрымлівае прэзідэнта краіны Касым-Жамарта Такаева. У чэрвені “Адилет” аб’ядналася з былой “партыяй улады” «Аманат» (Нур-Отан).