Дрон з цыгарэтамі перахапілі на літоўска-беларускай мяжы

Літоўскія памежнікі перахапілі чарговы дрон, які прыляцеў з Беларусі з цыгарэтамі, паведамляе Памежная служба Літвы.

У ноч на 8 ліпеня камеры зафіксавалі невялікі аб’ект у Шальчынінкскім раёне, які ляцеў з боку Беларусі. Яго прымусова прызямлілі з дапамогай антыдронавага абсталявання.

Самаробны беспілотнік, які ўпаў, выявілі за 500 метраў ад мяжы. У прымацаваным да яго скрутку знаходзілася 1000 пачак беларускіх цыгарэт. Іх кошт ацанілі ў 5460 еўра.

Гэта ўжо 31-ы дрон кантрабандыстаў, перахоплены літоўскімі памежнікамі з пачатку года.

Фота: vsat.lrv.lt
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!