Фото: nadbuzanski.strazgraniczna.pl
У пункце пропуску «Тэрэспаль» польскія памежнікі затрымалі аўтамабіль Audi, які быў скрадзены ў Германіі.
Аўтамабіль выязджаў з Польшчы ў Беларусь. За рулём знаходзілася 25-гадовая грамадзянка Германіі. Падчас праверкі памежнікі ўстанавілі, што аўтамабіль 2026 года выпуску лічыцца скрадзеным у Германіі. Яго кошт складае 270 тысяч злотых (74 тысячы долараў).
Узбуджана крымінальная справа. Вадзіцелька затрыманая, аўтамабіль канфіскаваны, паведамляе памежная служба Польшчы.