Сацыяльныя сеткі “Белсата” папоўнілі спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”

Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

У яго ўнесены два акаўнты “Белсата” на англійскай мове ў сацыяльных сетках Х і Facebook.

Акрамя таго, у спіс трапілі:

  • старонкі ў Instagram «releasenow_by», «kalinoucy_offlcal»,
  • старонкі ў “Аднакласніках” «Сяржук Паўзун», «Вика Синица»,
  • акаўнт у Threads «belkrainec»,
  • старонкі Facebook «Прп Парп», «NADZEYA-ВY.cо.uк», старонка ў TikTok «Vо1аVо1а».

Нагадаем, у Беларусі ўлады выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!