Банкаўскі працэсінгавы цэнтр папярэдзіў пра правядзенне тэхнічных работ у ноч на 15 красавіка.
“У перыяд часу з 03:00 да 6:30 магчымыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў карт банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра”, – гаворыцца ў паведамленні.
Работы праводзяцца для забеспячэння выканання патрабаванняў міжнародных плацежных сістэм.