Акаўнты гурта Naviband у сацыяльных сетках прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Такое рашэнне прыняў суд Докшыцкага раёна.
«Экстрэмісцкімі» таксама прызнаныя шэраг друкаваных выданняў, у тым ліку кніга Станіслава Шушкевіча і цытаты Святланы Алексіевіч, а таксама старонкі ў сацыяльных сетках:
- тэлеграм-каналы і чаты «Скин Хеды», «Belultras.cоm/Ультрас Беларусі і свету»;
- старонкі ў Instagram «natagarl», «instbelknihi», «Sciahupolscy», «daliya57», «bottchergalina»;
- сацыяльныя сеткі «Бібліятэка Kamunikat – Камунікат», «Беларусы Дзеяння» і «Юрась Зянковіч»;
- сайт «Voice of Belarus»;
- канал у YouTube «Партизан Белорусский»;
- відэа ў YouTube «Гэтага няма ў падручніках: Крывавая гісторыя Беларусі»;
- старонкі ў Threads «i.m._yan_belarus», «oscarbarsuk», «listy.warszawa», «awsienwiadka», «Artsiom», «Hanna», «Anna Krasulina»;
- старонка ў «Одноклассниках» «Алесь СЛАВЬяньин»;
- старонкі ў Facebook «Dan Trubkin», «Свабодныя беларусы ў Варшаве», «Byaction», «РУХ»;
- старонкі ў TikTok «Alena», «美羅», «Жыве Беларусь!», «GRAY_L1BERAL», «А._._._._».
Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.
🔥
Падтрымайце Reform.news данатам!