Міністэрства інфармацыі абнавіла пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў». У яго трапілі кнігі Станіслава Шушкевіча і Вінцука Вячоркі, кніга з цытатамі Святланы Алексіевіч і песні на вершы Ларысы Геніюш.
У абноўлены спіс уключаныя:
- «Святлана Алексіевіч. 100 цытатаў на Свабодзе»
- «Белым белы прастор замарожаны. Зборнік песняў на вершы Ларысы Геніюш і Пётры Русава»
- «Менская вясна. — Наша Ніва, 1996»
- «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі» (Вінцук Вячорка)
- «Народная праграма “Вольная Беларусь”. — Варшава — Нью-Ёрк — Менск»
- «Неокоммунизм в Беларуси: идеология, практика, перспективы» (Станіслаў Шушкевіч)
- «Беларуская палітычная сістэма i прэзідэнцкія выбары 2001 году. — Менск. Аналітычная група. Варшава. Цэнтар дэмакратыі ўва Усходняй Эўропе»
- «Лёс ліцэя. Аўтабіяграфічныя запісы» (Уладзімір Колас)
- «Праграма канстытуцыйных пераутварэнняў» (Міхаіл Пастухоў)
- акаўнты ў Threads @dolbysystem, @awsienwiadka, @oscarbarsuk, @hanna.krasulina.
Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.
🔥
Падтрымайце Reform.news данатам!