Фото: Reform.by
Беларуская калійная кампанія пашырыла свой прадуктовы партфель. БКК з’яўляецца трэйдарам «Беларуськалія» і займаецца гандлем калійнымі ўгнаеннямі.
Цяпер жа ў кампаніі абвясцілі, што прапануюць пашыраны прадуктовы партфель, у які таксама ўваходзяць азотныя ўгнаенні, комплексныя мінеральныя ўгнаенні і нітрат калію.
“Дыверсіфікацыя нашага партфеля дазваляе нам прапаноўваць гнуткія лагістычныя рашэнні і інтэграваныя схемы паставак, умацоўваючы нашы пазіцыі як надзейнага партнёра ў сферы паставак мінеральных угнаенняў”, — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.
Такім чынам, БКК стала ўніверсальным трэйдарам, прапаноўваючы ўсе віды ўгнаенняў, якія вырабляюцца ў Беларусі. Нагадаем, азотныя ўгнаенні ў краіне выпускае «Гродна Азот», а на комплексных мінеральных угнаеннях спецыялізуецца «Гомельскі хімзавод».