Фото: @exilenova_plus
Аб’ём перапрацоўкі нафты ў Расіі склаў 3,91 млн бараляў за суткі, што з’яўляецца самым нізкім паказчыкам з 2005 года. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на EA Analytics.
У параўнанні з ліпенем мінулага года аб’ём перапрацоўкі знізіўся на 1,4 млн бараляў за суткі.
Агенцтва адзначае, што Расія засакрэціла статыстыку НПЗ, што ўскладняе незалежную ацэнку шкоды, нанесенай галіне ўдарамі ўкраінскіх беспілотнікаў.
За апошнія 100 дзён украінскія сілы атакавалі НПЗ у РФ каля 50 разоў, уразіўшы прынамсі 24 прадпрыемствы з 34 буйных заводаў.
У чэрвені аб’ём перапрацоўкі нафты склаў 3,8 млн бараляў за суткі, што на 1,6 млн бараляў менш, чым летась.