Скриншот видео
Беспілотнікі атакавалі яшчэ два НПЗ на тэрыторыі Расіі.
Кіраўнік расійскага Башкартастана Радий Хабіраў паведаміў, што ачагі задымлення назіраюцца ў прамысловай зоне горада Салават.
“Адбітая масіраваная атака варожых БПЛА на прамысловую зону Салавата. Ёсць шэраг ачагоў задымлення, выкліканых падзеннем абломкаў збітых беспілотнікаў. Аператыўныя службы прыступілі да ліквідацыі наступстваў, сіл і сродкаў дастаткова. Пацярпелых няма”, — паведаміў ён.
У прамысловай зоне знаходзіцца НПЗ «Газпрам нафтахім Салават».
У Краснадарскім краі чарговы раз пад ударам апынуўся Афіпскі НПЗ. У аператыўным штабе расійскага рэгіёна пацвердзілі, што абломкі БПЛА ўпалі на тэрыторыі двух прадпрыемстваў.