Сацсеткі Апейкіна прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Міністэрства інфармацыі абнавіла пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У спіс увайшлі акаўнты ў Facebook, Telegram і Instagram Аляксандра Апейкіна, кіраўніка Фонду спартыўнай салідарнасці.

«Экстрэмісцкімі» таксама прызнаны:

  • акаўнты ў Facebook «Антонина Пчёлкина», «Right Livelihood», «Беларусы ў Італіі», «Sasha Shirokava», «Mata Hari», «Voxeurope», «Šufliadka»,
  • канал YouTube «Сергей» і 13 відэа на ім,
  • сайт і лагатып «Belultras»,
  • акаўнты ў Instagram «janusz_gawryluk», «djpchelka», «rightlivelihood».
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!