Экс-политзаключенный Александр Пимошенко и Игорь Тур. Скриншот видео
Прапагандыст Ігар Тур на тэлеканале АНТ заявіў, што 196 чалавек са спісу палітычных зняволеных, які вядуць праваабаронцы, знаходзяцца на волі.
Ён пералічыў прозвішчы некаторых з іх: Алена Рыбак, Уладзіслаў Фёдаравіч, Вадзім Саскавец, Аляксандр Пімошанка. Паводле слоў Тура, некаторыя з гэтых 196 былі вызвалены пасля суда, некаторыя выйшлі на волю па памілаванні, па амністыі або пасля адбыцця тэрміну.
З некаторымі людзьмі са спісу палітвязняў, якія знаходзяцца на волі, былі зняты відэа.
Цікава, што прапагандыст сам тлумачыць прычыну, па якой спісы праваабаронцаў могуць аказацца недакладнымі: палітвязні баяцца звязвацца з праваабаронцамі, каб паведаміць ім пра сваё вызваленне, таму што ў такім выпадку іх абвінавацяць у супрацоўніцтве з «экстрэмістамі».
Паводле даных праваабарончага цэнтра «Вясна», на 12 чэрвеня ў Беларусі палітвязнямі прызнаныя 868 чалавек. Усяго з 2020 года палітвязнямі прызнаныя 4655 чалавек.