Фото: МИД
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў сустрэўся з гендырэктарам Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО) Цюй Дун’юем.
“Асаблівая ўвага падчас перамоў была нададзена пытанню санкцыйных абмежаванняў у дачыненні да экспарту беларускіх калійных угнаенняў”, — гаворыцца ў паведамленні МЗС па выніках сустрэчы.
Учора тэму санкцый на сустрэчы з кітайскім чыноўнікам з ААН уздымаў і Аляксандр Лукашэнка.
Таксама падчас сённяшняй сустрэчы абмяркоўвалася супрацоўніцтва Беларусі і ФАО. Рыжанкоў падкрэсліў важнасць узаемадзеяння з ФАО, якая аказвае экспертную падтрымку Беларусі ў сферах сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі, аховы навакольнага асяроддзя. Ён спадзяецца на найхутчэйшае ўзгадненне краінавай праграмы супрацоўніцтва да 2030 года.
Міністр таксама пазнаёміў госця з праграмамі супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Азіі і Афрыкі. Ён выказаў зацікаўленасць у далучэнні да праектаў і праграм ФАО для дзяржаў з гэтых рэгіёнаў.