Фото: VSAT
Літоўскія памежнікі ў нядзелю ўвечары перахапілі беспілотнік з Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы.
Нарад, які патруляваў у раёне населенага пункта Таўсюнай, пачуў гук беспілотніка, ідэнтыфікаваў апарат і прымяніў сродкі для перахопу дрона. Неўзабаве беспілотнік знік з зоны назірання.
У панядзелак удзень пасля пошукаў у раёне населенага пункта Ёнішкіс быў выяўлены зламаны дрон з 500 пачкамі цыгарэт „Minsk 5 Superslims“.
З пачатку года памежнікі ўжо збілі 21 беспілотнік кантрабандыстаў.