Скриншот видео t.me/mchs112by
У Навалукомлі Чашніцкага раёна ў ноч на 18 ліпеня адбылося ўзгаранне ў цэху па вытворчасці керамзіту. Паведамленне пра пажар паступіла ад работнікаў прадпрыемства. Загарэлася канвеерная стужка ў вытворчым цэху.
Пасля прыбыцця падраздзяленняў будынак быў запоўнены дымам. У момант узнікнення пажару ўнутры знаходзіліся 8 работнікаў прадпрыемства. Яны самастойна пакінулі памяшканне і не пацярпелі.
Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне. На месцы здарэння працавалі 10 адзінак тэхнікі МНС. Абставіны здарэння высвятляюцца, паведамілі ў прэс-службе ведамства.