Фото: t.me/BelarusMFA
Беларусь стала адной з краін — заснавальніц Сусветнай арганізацыі супрацоўніцтва ў сферы штучнага інтэлекту. Пагадненне аб стварэнні арганізацыі было падпісана 16 ліпеня ў Шанхаі (Кітай). У лік заснавальнікаў увайшлі 29 дзяржаў, у тым ліку Беларусь.
Як паведамілі ў беларускім МЗС, новая арганізацыя ствараецца для развіцця шматбаковага супрацоўніцтва ў сферы штучнага інтэлекту. Сярод заяўленых мэт — скарачэнне лічбавага разрыву і тэхналагічнай няроўнасці, а таксама садзейнічанне ўстойліваму і агульнадаступнаму развіццю тэхналогій штучнага інтэлекту.