Фото: МИД
Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў сёння правёў сустрэчы з паслом Венесуэлы ў Беларусі Франклінам Рамірэсам Араке з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі.
Як паведамілі ў МЗС, Рыжанкоў пацвердзіў нязменную пазіцыю Беларусі ў падтрымку суверэнітэту Венесуэлы. Ён таксама падзякаваў паслу за яго плённую дзейнасць і асабісты ўнёсак у развіццё двухбаковых адносін.
“Бакі правялі «зверку гадзіннікаў» па найбольш актуальных пытаннях двухбаковага ўзаемадзеяння, абмеркавалі планы па правядзенні сумесных мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву. Адзначылі ўзаемную падтрымку на міжнародных пляцоўках”, — дадалі ў міністэрстве.