Европейский союз. Брюссель. Фото: reform.news
Восем краін далучыліся да апошніх санкцый ЕС супраць беларускіх уладаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве ад імя Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі. Рашэнне аб пашырэнні санкцый было прынятае 23 ліпеня.
“Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвегія і Украіна далучаюцца да гэтага рашэння Савета”, — гаворыцца ў заяве.
Санкцыі прадугледжваюць пашырэнне спісу тавараў, якія могуць спрыяць ваенна-тэхналагічнаму развіццю Беларусі або развіццю яе абароннага сектара і сектара бяспекі. Таксама былі пашыраныя абмежаванні на імпарт тавараў, удзел грамадзян Беларусі і асоб, якія знаходзяцца ў краіне, у капітале арганізацый, што аказваюць паслугі ў сферы крыптаактываў.