Изображение: МИД Беларуси
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў правёў тэлефонную размову са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым.
Як паведамілі ў МЗС, міністры абмяняліся “меркаваннямі па цэлым шэрагу пытанняў двухбаковага парадку дня, у тым ліку па лініі саюзнай інтэграцыі, закранулі актуальныя праблемы міжнароднага характару”.
Таксама тэмай размовы стаў графік беларуска-расійскіх кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях на бягучы год.
У паведамленні расійскага МЗС пры гэтым абмеркаванне графіка кантактаў не згадваецца.
“19 мая адбылася тэлефонная размова Міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі С.В. Лаўрова з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь М.В. Рыжанковым.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі бягучыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і каардынацыі на міжнароднай арэне, абмяняліся меркаваннямі па актуальных сюжэтах глабальнага і рэгіянальнага парадку дня”, — гаворыцца ў рэлізе расійскага міністэрства.