Дрон упаў у Жлобіне — «Флагшток»

Раніцай 18 жніўня ў Жлобіне ўпаў невядомы беспілотнік, паведамляе «Флагшток».

Паводле інфармацыі выдання, гэта адбылося ў раёне ААТ «БМЗ» каля 8:00. Мадэль дрона невядомая.

«Пры падзенні адбылася дэтанацыя баявой часткі. Гук выбуху чулі ў суседніх мікрараёнах. Вул. Прамысловая на пад’ездзе да завода перакрытая», — піша «Флагшток».

Пацярпелых няма. Мясцовыя ўлады пакуль не каментавалі інцыдэнт.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!