Рознічны гандаль пачаў год з росту абароту. Аптовы застаўся ў мінусе

Рознічны тавараабарот у студзені склаў 7,9 млрд рублёў. Ён вырас на 1,2% у параўнанні з аналагічным месяцам 2025 года, паведамляе Белстат.

Аднадзённы рознічны абарот у разліку на душу насельніцтва таксама павялічыўся. Ён вырас на 2,3 рубля і склаў 28,1 рубля.

Рознічны абарот арганізацый гандлю вырас на 1,5% і склаў 95,8%.

Аптовы гандаль пры гэтым працягнуў скарачацца. Аптовы абарот абваліўся адразу на 9,2% да 12,3 млрд рублёў.

Абарот у грамадскім харчаванні таксама скараціўся. Ён знізіўся на 3,1% да 570 млн рублёў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!