Міністэрства інфармацыі ў чарговы раз папоўніла спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
У яго трапілі рэсурсы шэрагу беларускіх СМІ. Усе рашэнні былі прыняты судом Ленінскага раёна Гродна 26 жніўня. У спіс унесены боты і акаўнты ў месенджары:
- Telegram-бот “Рэдакцыя Медыязоны Беларусь”,
- акаўнты ў Telegram “Реклама NEXTA 2”, “Редакция NEXTA”, “Салідарнасць – сувязь з рэдакцыяй” (разам з лагатыпам).
Суд Лоеўскага раёна заклапаціўся зместам рэсурсаў памерлага ў зняволенні расійскага палітыка Аляксея Навальнага. У выніку ў спіс трапілі Instagram-акаўнт “navalny” (Алексей Навальный), Telegram-акаўнты “ТрусЫ Навального”, “Навальный”, “Команда Навального”, “Шрайк”.
У спіс таксама ўнеслі:
- сайт centrkola.by, яго акаўнты ў ВК і Instagram,
- Telegram-канал “Хайсы – Віцебскія Курапаты”, аднайменныя суполкі “ВКонтакте” і “Одноклассниках”.
Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
