Reform.news

Тры партыі беларускіх цыгарэт перахапілі на польскай мяжы

Рэдакцыя Reform.news · 23 кастрычніка 2026, 16:13

https://reform.news/be/try-partyi-belaruskih-cygarjet-perahapili-na-polskaj-mjazhy/

Польскія мытнікі перахапілі тры партыі беларускіх цыгарэт. Каля 9600 пачкаў везлі ў грузавым цягніку, больш за 1500 пачкаў — у двух аўтамабілях.

У мытным тэрмінале ў Малашэвічах супрацоўнікі мытні пры сканаванні цягніка выявілі цыгарэты ў вагоне з пелетамі. 9600 пачкаў беларускіх цыгарэт былі схаваныя паміж мяшкамі з легальным таварам. Кошт партыі ацэньваецца ў 200 тысяч злотых (51 тысяча долараў), паведамляе Люблінскае мытна-падатковае ўпраўленне ў Бяла-Подлясцы.

У пункце пропуску «Кузніца» мытнікі канфіскавалі больш за 1500 пачкаў беларускіх цыгарэт. Іх везлі двое 21-гадовых беларусаў у двух аўтамабілях. У абодвух выпадках цыгарэты былі схаваныя ў сядзеннях. Кошт кантрабанды ацанілі ў больш чым 31 тысячу злотых (7,9 тысячы долараў).

Фота: lubelskie.kas.gov.pl
Фота: gov.pl
Фота: gov.pl
Рэклама

Пакінуць адказ