Reform.news

Два чалавекі загінулі ў выніку ДТЗ у Лідскім раёне

Рэдакцыя Reform.news · 23 кастрычніка 2026, 14:06

https://reform.news/be/dva-chalaveki-zaginuli-vyniku-dtz-u-lidskim-rajone/

Два чалавекі загінулі ў Лідскім раёне ў выніку ДТЗ на трасе М-6 «Мінск-Гродна». Аварыя адбылася сёння каля 10 раніцы.

Як паведамілі ва УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, 75-гадовы кіроўца аўтамабіля ВАЗ, які рухаўся з боку Ліды, пры павароце налева ў напрамку вёскі Радзівонішкі не саступіў дарогу Volkswagen. За рулём другой машыны знаходзіўся 21-гадовы кіроўца, які ехаў з боку Гродна ў напрамку Ліды.

У выніку сутыкнення кіроўца ВАЗ загінуў на месцы. Яго пасажырку даставілі ў бальніцу, аднак выратаваць яе не ўдалося.

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Фота: t.me/Neman102
Фота: t.me/Neman102
Фота: t.me/Neman102
Рэклама

Пакінуць адказ