“Рэпарцёры без межаў” занепакоеныя станам палітвязня журналіста Пазняка

Міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” выказала занепакоенасць станам беларускага журналіста Кірыла Пазняка, які трапіў у турэмны шпіталь.

“RSF глыбока занепакоеная станам здароўя журналіста Кірыла Пазняка, шпіталізаванага ў цяжкім стане пасля больш чым 8 месяцаў зняволення. Улады павінны неадкладна забяспечыць яму доступ да належнай медыцынскай дапамогі і спыніць рэпрэсіі супраць журналістаў”, — гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Нагадаем, на мінулым тыдні стала вядома, што палітвязню журналісту Кірылу Пазняку стала дрэнна па дарозе ў суд. Ён быў шпіталізаваны. Восем месяцаў таму Пазняк перанёс пнеўманію і ковід. Паводле слоў былой жонкі журналіста, апошнім часам ён губляў прытомнасць некалькі разоў. Яго лёгкія могуць быць у дрэнным стане.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!