Скриншот видео
Палітвязень журналіст Кірыл Пазняк трапіў у турэмны шпіталь. Пра гэта паведамляе БАЖ са спасылкай на былую жонку палітвязня.
Пазняку стала дрэнна ў машыне, якая везла яго з дачкой Янінай на суд. Ён быў шпіталізаваны. Восем месяцаў таму Пазняк перанёс пнеўманію і ковід. Паводле слоў былой жонкі журналіста, апошнім часам ён некалькі разоў губляў прытомнасць. Яго лёгкія могуць быць у дрэнным стане.
Кірыла і Яніну Пазняк затрымалі ў верасні 2025 года. Іх абвінавачваюць паводле артыкулаў за стварэнне экстрэмісцкага фармавання і дыскрэдытацыю Беларусі. YouTube-канал «Платформа 375» журналіста быў абвешчаны “экстрэмісцкім фармаваннем”.