Расійскі амбудсмен падзякавала Беларусі за дапамогу ў абмене палоннымі

Таццяна Маскалькова, расійскі амбудсмен па правах чалавека, падзякавала Беларусі за «канкрэтныя дзеянні» пры абмене ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расіяй. Пра гэта яна заявіла на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным 12 траўня, паведамляе прэс-служба Крамля.

«Але асаблівыя словы падзякі хацелася б сказаць нашым братам-беларусам. Гэтыя мерапрыемствы праходзяць сёння на ўкраінска-беларускай мяжы, але не проста прадастаўлена месца, створана атмасфера, умовы, а часам і канкрэтныя дзеянні, якія дапамагаюць нам», — заявіла Маскалькова.

Нагадаем, абмены палоннымі паміж Украінай і Расіяй звычайна праходзяць у пункце пропуску «Новая Гута» на беларуска-ўкраінскай мяжы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!