Пуск ракеты "Сармат". Скриншот видео
Расія правяла паспяховы выпрабавальны пуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты «Сармат».
«Па выніках выпрабаванняў пацверджана правільнасць закладзеных канструктарскіх і тэхналагічных рашэнняў, а таксама рэалізуемасць зададзеных характарыстык ракетным комплексам», — заявіў у дакладзе Уладзіміру Пуціну камандуючы Ракетнымі войскамі стратэгічнага прызначэння РФ Сяргей Каракаеў.
Пуцін заявіў, што «Сармат» будзе пастаўлены на баявое дзяжурства напрыканцы гэтага года.
Пуцін падкрэсліў, што «Сармат» можа пераадольваць усе сістэмы СПА.
«Гэта самы магутны ракетны комплекс у свеце, які не саступае па магутнасці ракетнаму комплексу «Ваявада» яшчэ савецкай вытворчасці, што стаіць у нас на ўзбраенні. Сумарная магутнасць боезараду, які дастаўляецца гэтай ракетай, у чатыры разы перавышае магутнасць любога існуючага самага магутнага заходняга аналага.
Ракета можа рухацца не толькі па балістычнай, але і па субарбітальнай траекторыі, што дазваляе забяспечыць далёкасць прымянення звыш 35 тысяч км з адначасова палепшанымі ў два разы характарыстыкамі па дакладнасці, з магчымасцю пераадолення ўсіх існуючых і перспектыўных сістэм супрацьракетнай абароны», — заявіў Пуцін.