Расійская Red Wings павялічыць колькасць рэйсаў у Мінск

Расійская авіякампанія Red Wings павялічыць колькасць рэйсаў у Мінск. Пра гэта паведамілі ў аэрапорце беларускай сталіцы.

Red Wings пачне лётаць паміж Масквой і Мінскам з 30 красавіка. Спачатку палёты з аэрапорта “Жукоўскі” ў Мінск будуць выконвацца па панядзелках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях. З 5 чэрвеня палёты запланаваныя штотыднёва па пятніцах і нядзелях у абодвух напрамках.

Акрамя таго, кампанія дадасць рэйсы з іншых расійскіх гарадоў. 6 мая Red Wings павялічвае да трох на тыдзень частату рэйсаў паміж Самарай і Мінскам, а паміж Чалябінскам і Мінскам – да двух рэйсаў на тыдзень.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!