Следчая група, якая абследавала месца падзення і выбуху расійскай ракеты Х-101 у Люблінскім ваяводстве Польшчы, падзялілася новай інфармацыяй пра інцыдэнт.
Як паведаміў прэс-сакратар пракуратуры Любліна Марцін Козак, ракета была выпушчана ў другім квартале 2026 года на заводзе ў Маскоўскай вобласці.
У экспертызе абломкаў прымаў удзел спецыяліст з Украіны, ён пацвердзіў, што гэта ракета Х-101. На месцы былі выяўлены рухавік ракеты і электронныя кампаненты.