Reform.news

Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце з пашпартам на падстаўныя даныя

Рэдакцыя Reform.news · 22 жніўня 2026, 12:23

https://reform.news/be/rasijanina-zatrymali-minskim-ajeraporce-z-pashpartam-na-padsta-nyja-danyja/

Грамадзяніна Расіі затрымалі пры спробе незаконна перасекчы мяжу з Беларусі ў Турцыю праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. Мужчына прад’явіў памежнікам пашпарт, аформлены на падстаўныя ўстановачныя даныя.

Як паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце, аўтаматычная сістэма памежнага кантролю вызначыла 98% супадзення фатаграфіі ў дакуменце са знешнасцю прад’яўніка. Аднак кантралёр звярнуў увагу на ўзрост мужчыны, які відавочна не адпавядаў указанаму ў пашпарце.

Замежнік быў затрыманы. У дачыненні да яго пачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння мяжы. Яму пагражае штраф да 100 базавых велічынь.

Акрамя таго, выкарыстанне падробленага дакумента можа пацягнуць крымінальную адказнасць. Праводзіцца далейшы разбор.

Рэклама

Пакінуць адказ