ГУР Украіны заявіла аб знішчэнні расійскага комплексу паветрана-касмічнай разведкі
Рэдакцыя Reform.news · 25 лістапада 2026, 14:10
https://reform.news/be/gur-ukrainy-zajavila-ab-znishchjenni-rasijskaga-kompleksu-pavetrana-kasmichnaj-razvedki/Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны заявіла аб знішчэнні расійскага комплексу паветрана-касмічнай разведкі.
Комплекс МРІК-ВКА быў разгорнуты ў Смаленскай вобласці.
“Указаны аб’ект расіяне выкарыстоўвалі для маніторынгу паветранай і касмічнай прасторы з мэтай забеспячэння працы сістэм СПА і СРА. У тым ліку комплекс быў здольны выяўляць лятальныя апараты з малой радыёлакацыйнай прыкметнасцю і крылатыя ракеты ў радыусе 2500 км”, — паведамілі ў ГУР.
