Reform.news

Расія вярнула ў Беларусь 6 быкоў — не спадабаліся дакументы

Рэдакцыя Reform.news · 21 студзеня 2026, 17:38

https://reform.news/be/rasija-vjarnula-belarus-6-byko-ne-spadabalisja-dakumenty/

Рассельгаснагляд забараніў увоз у Расію з Беларусі 6 быкоў галштынскай пароды.

Аўтамабіль з жывёламі спынілі ў ППУ «Красны Камень» Злынкаўскага раёна (Расія). Ветэрынарныя інспектары ўстанавілі, што прадпрыемства-адпраўнік адсутнічае ў пераліку прадпрыемстваў, якія маюць права на пастаўкі буйной рагатай жывёлы. Акрамя таго, ветэрынарныя дакументы былі аформленыя з парушэннямі.

Быкоў вярнулі ў Беларусь.

Рэклама

Пакінуць адказ