Работнік сельгаспрадпрыемства вывез на веласіпедзе 10 тон зерня

Прэс-служба МУС паведаміла пра раскрыццё буйнога крадзяжу збожжавых у Пінскім раёне. У ім падазраецца 58-гадовы работнік сельгаспрадпрыемства.

Паводле інфармацыі міліцыі, мужчына вывозіў зерне з тэрыторыі прадпрыемства на веласіпедзе. Усяго ён перавёз каля 400 мяшкоў. Усяго ж так было выкрадзена больш за 10 тон пшаніцы, кукурузы і аўса. Выкрадзенае мужчына складаваў дома і збіраўся выкарыстоўваць для вядзення падсобнай гаспадаркі.

Узбуджана крымінальная справа за прысваенне альбо растрату маёмасці асобай, якой яна даверана.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!