ГУУС Мінгарвыканкама адсправаздачылася аб затрыманні 46-гадовага жыхара Мінскай вобласці. Паводле версіі міліцыі, ён у вагоне метро «дакучліва аказваў знакі ўвагі дзяўчатам-пасажыркам».
Як вынікае з паведамлення міліцыі, мужчына прыехаў у сталіцу па пакупкі, выпіў, а затым у метро хацеў пазнаёміцца з дзяўчынай і дэманстраваў ёй непрыстойныя жэсты.
«У цяперашні час праводзіцца праверка, дзеянням затрыманага будзе дадзена прававая ацэнка», — паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.