Фото с места происшествия: тг-каналы
Каля 10 раніцы 27 жніўня на Калпінскай шашы ў Санкт-Пецярбургу выбухнуў аўтамабіль. Выбух адбыўся, калі аўтамабіль пачаў рух.
У момант выбуху ў машыне знаходзіўся падпалкоўнік войскаў ВПС і СПА і яго жонка, паведамляе «Фонтанка». Мужчына загінуў на месцы, жанчына шпіталізаваная.
Тэлеграм-канал 112 паведамляе, што загінулы падпалкоўнік быў ваенным лётчыкам.