Фото: посольство РФ в Беларуси
Расія арганізуе ў Беларусі сем выбарчых участкаў на выбарах у Дзяржаўную Думу, якія адбудуцца 20 верасня. Галасаваць на іх будуць грамадзяне РФ, якія знаходзяцца ў нашай краіне. Пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў выказаў РІА “Навіны” асцярогі наконт правакацый на беларускіх участках.
“Нельга выключаць верагоднасць і рознага роду правакацый і супрацьпраўных дзеянняў”, – сказаў ён.
Паводле яго слоў, само па сабе правядзенне выбараў прадугледжвае ўзмацненне мер бяспекі, аднак у сённяшніх рэаліях ім будзе нададзена павышаная ўвага.
“Будуць прыняты ўсе неабходныя меры па абароне выбарчых участкаў. Ахова жыцця і здароўя выбаршчыкаў і членаў выбарчых камісій з’яўляецца для нас безумоўным прыярытэтам”, – сказаў ён.
Грызлоў таксама паскардзіўся на тое, што недружалюбныя краіны спрабуюць “раскачаць русафобію, дыскрэдытаваць выбарчы працэс” і сарваць выбары.