Два беларусы і ўкраінец працавалі на вытворчасці мефедрону ў Польшчы

У Польшчы ліквідавалі наркалабараторыю па вытворчасці мефедрону. Затрыманыя два грамадзяніны Беларусі і адзін украінец, паведамляе Цэнтральнае следчае бюро польскай паліцыі.

Аперацыя прайшла на мінулым тыдні ў Дэмбіцкім павеце Падкарпацкага ваяводства. У лабараторыі знайшлі больш за 28 кг гатовага мефедрону.

Затрыманыя тры чалавекі — грамадзяне Беларусі 31 і 37 гадоў і 24-гадовы грамадзянін Украіны. Ім выстаўлены абвінавачанні ў вытворчасці наркотыкаў. Усіх траіх змясцілі пад варту.

Фота: cbsp.policja.pl
Фота: cbsp.policja.pl
Фота: cbsp.policja.pl
Фота: cbsp.policja.pl
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!