МАРГ растлумачыў, як будзе працаваць нарматыў на долю беларускіх тавараў

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі днямі заявіла, што ўводзіць «нарматыў беларускага ў гандлёвым асартыменце». Рашэнне было аргументавана мэтамі нацыянальнай бяспекі.

Пазней была апублікавана пастанова МАРГ №74, якая датычыцца асартыментных пералікаў. Былі ўнесены змены ў шэраг заўваг да пералікаў, з якіх вынікала, што асартымент па шэрагу таварных пазіцый павінен забяспечвацца за кошт тавараў беларускай вытворчасці.

На семінары намесніца міністра Святлана Караткевіч патлумачыла, што пастановай прадпісваецца забяспечваць у продажы мінімальную колькасць разнавіднасцей тавараў выключна за кошт прадукцыі беларускай вытворчасці. Пры гэтым арганізацыі гандлю могуць прапаноўваць любую колькасць тавараў з іншых краін звыш мінімальнай колькасці пазіцый, прадугледжаных абавязковым пералікам.

Пастанова павінна ўступіць у сілу з 10 верасня. За гэты час арганізацыі гандлю павінны скарэктаваць і ўзгадніць свае пералікі.

МАРГ у далейшым мае намер праводзіць маніторынгі па долі беларускіх тавараў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!